Рэйд па «Суседзях»: сілавікі затрымалі ўсіх топ-менеджараў рытэйлера
Верагодна, так выконвалі загад аб забароне павышэння цэн.
![sosedi_foto_oficialnoe_9b8231f131ecb4beffd04373fcf03de83896fe64.jpg sosedi_foto_oficialnoe_9b8231f131ecb4beffd04373fcf03de83896fe64.jpg](/img/v1/images/sosedi_foto_oficialnoe_9b8231f131ecb4beffd04373fcf03de83896fe64.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як стала вядома «Нашай Н*ве», Камітэт дзяржкантролю прыйшоў у «Суседзі». Паводле інфармацыі выдання, затрыманыя ўсе топ-менеджары сеткі крам, а таксама адзін з галоўных яе бенефіцыяраў Вадзім Іванесаў.
Прычыны затрыманняў пакуль невядомыя. Ёсць версія, што так сілавікі адсочвалі выкананне забароны на рост цэн.
У 2021 годзе ў падобнай сітуацыі аказаўся ўладальнік сеткі крам «Green» Генадзь Кірэйкаў. Прычынамі яго затрымання сталі нібыта адмова рэалізоўваць прадукцыю праўладных фірм і пазіцыя асобных менеджараў гандлёвай сеткі, якія падтрымалі пратэсты. Кірэйкаў правёз за кратамі амаль 4 месяцы. Была інфармацыя, што за свой «выкуп» ён заплаціў 5 мільёнаў долараў.