Выйшаў на волю ўласнік сеткі Green Генадзь Кірэйкаў
Затрымалі Кірэйкава ў лютым.
Як стала вядома «Нашай Ніве», сузаснавальнік фірмы «Рапа» Генадзь Кірэйкаў (сапраўднае прозвішча — Кім) знаходзіцца на свабодзе.
Затрымалі Кірэйкава ў лютым пасля словаў Лукашэнкі пра тое, што «кампанію мы выразаем». Прычынай нібыта стала адмова рэалізоўваць прадукцыю «ябацек».
У Кірэйкава пры гэтым працавала 4500 чалавек.
Па чутках, якія гулялі у бізнэс-колах, рэальнай прычынай затрымання Кірэйкава і наступных санкцый у дачыненні кампаніі стала пазіцыя асобных менеджараў сеткі Green, якія прымалі актыўны ўдзел ў пратэстах супраць беззаконня.