У Мінску затрымалі здымачную групу тэлеканала Sky news (абноўлена)
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў.
![5568.jpg 5568.jpg](/img/v1/images/5568.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Мінску затрымалі здымачную групу тэлеканала Sky news: грамадзянку Вялікабрытаніі Даяна Магнэй, а таксама мясцовых калег Анастасію Леонаву і Вадзіма Нячаева.
Грамадзянка Вялікабрытаніі мае акрэдытацыю МЗС. Журналістаў затрымалі на вуліцы Якуба Коласа, цяпер яны знаходзяцца ў Савецкім РУУС.
Журналістаў Sky news выпусцілі з Савецкага РУУС. Відэакамеру не аддалі, яна адправіцца на экспертызу.
У Савецкім РУУС застаўся затрыманым кіроўца, які дапамагаў здымачнай групе.