У Мінску затрыманая Аксана Зарэцкая (абноўлена)
Пра здарэнне паведамляюць у тэлеграм-каналах.
Паведамляюць пра затрыманне члена асноўнага складу КР Аксаны Зарэцкай.
Затрыманне адбылося каля бара «Сіняя Каза» на вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску.
Як пішуць карыстальнікі тэлеграм-каналаў: «З Чырвонага панадворка вывелі каля 10 чалавек, у тым ліку Аксану Зарэцкую, павезлі на двух мікрабусах».
КР паведамляе, што Аксану Зарэцкую затрымалі ў 19:15 падчас прэм'еры пастаноўкі «Белы трусік, чырвоны трусік».
Па апошняй атрыманай інфармацыі, Аксану Зарэцкую адпусцілі да суда. На яе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, аб якім менавіта, не паведамляецца. Частка затрыманых (пераважна жанчыны з непаўналетнімі дзецьмі) таксама адпушчаная.