У Мінску адбываюцца затрыманні студэнтаў

Маладым людзям даюць суткі.

bntu_4.png

Сёння на тэрыторыі БНТУ пасля абароны дыплома затрымалі студэнта ФІТР Дзмітрыя Крывецкага. Паводле сведчанняў відавочцаў, два чалавекі ў масках падышлі да яго і запатрабавалі аддаць тэлефон, яшчэ двое чакалі хлопца на лесвіцы. Вядома, што Крывецкі насіў бел-чырвоныя стужкі на руцэ.
Увечары ён напісаў брату, што затрыманы і знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС, а заўтра будзе суд.
14 чэрвеня быў затрыманы студэнт пятага курса БНТУ Сяргей Верэмяюк. Раніцай наступнага дня ён павінен быў ехаць на абарону дыплома, але сёння малады чалавек атрымаў 15 сутак арышту. Згодна з пратаколам па артыкуле 24.3 КаАП, ён нібыта аказаў супраціў міліцыянтам, не пажадаўшы прайсці ў службовае аўто для высвятлення асобы.