У Мінску затрыманы расійскі псіхолаг і матывацыйны трэнер Міхаіл Казлоў
14 жніўня ў Мінску быў затрыманы расійскі псіхолаг і матывацыйны трэнер Міхаіл Казлоў.
![Міхаіл Казлоў. Фота: www.mkozlov.com Міхаіл Казлоў. Фота: www.mkozlov.com](/img/v1/images/kozlov.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міхаіл Казлоў. Фота: www.mkozlov.com
Яго затрымалі ўвечары падчас правядзення трэнінгу па персанальным росце на вуліцы Варанянскага, паведамляе TUT.by.
Інфармацыю аб затрыманні расіяніна пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі: "Ён затрыманы і знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС. Праводзіцца праверка — паступіла заява, дзе яго вінавацяць у махлярстве".
Міхаіл Казлоў — расійскі псіхолаг, вядучы трэнінгаў персанальнага росту і некалькіх рэаліці-шоў. Удзельнічаў у тэлепраекце "Дом-2". Неаднаразова выступаў на расійскіх тэлевізійных каналах. Пастаянна наведваў Мінск з трэнінгі а-ля "Як ахмурыць беларускіх мужчын".
Кошт квітка на трэнінг Міхаіла Казлова дасягае $900.
euroradio.fm