У Наваполацку затрымалі ўдзельнікаў гарадскога квіза «Бяссонніца». Усяго каля 30 чалавек

Вельмі дзіўная гісторыя.

400119600900_94561.jpg
400083700861_212139.jpg

«Бяссонніца» — гэта ралявая гульня, падчас якой удзельнікі ў гарадскіх умовах, перамяшчаючыся з месца на месца, адгадваюць усё новыя загадкі, рэбусы, квесты.

Сёння вечерам у Наваполацку чакаўся чарговы этап гульні, але ён быў сарваны. Як паведамляе «Еўрарадыё», у самы час з'явілася міліцыя і ў выніку каля 30 чалавек апынуліся ў мясцовым РАУСе.

«Быў сайт nespim.tk. На старт падцягнуўся пазік з АМАПам і 2-3 уазікі. Паўгадзіны таму сайта не стала. Усіх забралі ва ўчастак паразмаўляць», — распавядае відавочца падзей.

Размова ўжо скончылася. Па інфармацыі блогера Антона Матолька, затрыманых адпусцілі — невядома толькі, складалі пратаколы ці не.

Між тым цікавую версію падзей у Наваполацку распавялі карыстальнікі тэлеграма. Маўляў, сілавікі напружыліся, калі даведаліся аб характары меўшыхся адбыцца квестаў (глядзі скрын ніжэй). І вырашылі, што лепш будзе іх перапыніць. Так гэта ці не — невядома.

200116900633_261172.jpg