У Наваполацку затрыманыя двое актывістаў незалежнага прафсаюза

У Наваполацку затрыманыя двое актывістаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў "Нафтана".

flagi_llk_1.jpg


8 ліпеня ў Наваполацку прайшла чарада ператрусаў у актывістаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ААТ "Нафтан" Беларускага Незалежнага прафсаюзу (БНП).
Ператрусы прайшлі ў юрыста прафсаюза Аляксандра Капшуля, намесніка старшыні Першаснай арганізацыі Юрыя Гашава, намесніка старшыні Дзяніса Гурскага і сакратара-скарбніка Дзмітрыя Койра.
Гурскі і Койра затрыманыя на трое сутак, паведамілі ў БНП.
Як растлумачылі ў офісе першаснай арганізацыі, ператрусы і затрыманні праходзяць у рамках крымінальнай справы аб пашкоджанні лакафарбавага пакрыцця аўтамабіля Сяргея Брыкуна — намесніка дырэктара па ідэалогіі завода "Палімір". Інцыдэнт здарыўся ў кастрычніку мінулага года.
Кіраўніцтва прафсаюзнай арганізацыі звязвае ўчорашнія ператрусы з ціскам на прафсаюз.