У Нясвіжы збіраюць подпісы за забарону канцэрта Віктара Каліны

Выступленне спевака прызначана на 10 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры.

Фота з афіцыйнага сайту Віктара Каліны

Фота з афіцыйнага сайту Віктара Каліны

Подпісы пад зваротам грамадзян збірае мастачка і грамадская актывістка з Нясвіжа Наталля Бордак.

69981878_10220012190845705_8527013784970067968_n.jpg

Наталля Бордак. Фота з фэйсбука
«Ні для каго не сакрэт, што каштоўнасць рускага шансона як музычнага жанра выклікае шматлікія пытанні. Аднак больш важна тое, што творчы і жыццёвы шлях Віктара Мілько (Каліны) не адпавядае каштоўнасным і ідэалагічным прынцыпам выхавання беларускай моладзі, а таксама не з'яўляецца культурніцка-карысным прыкладам для шырокага кола грамадзян Рэспублікі Беларусь», — сказана ў звароце.

71381346_1383738125124901_6929367181574537216_n_1_logo.jpg


У ім таксама падкрэсліваецца, што артыст атрымў шэраг узнагарод, сярод якіх — «Абаронца Навароссіі».
«Спявак неаднаразова выказваў падтрымку сепаратыстам, у тым ліку ў сваіх песнях. У сацыяльных сетках ён дазваляе сабе прыніжаць людзей па нацыянальных і моўных прыкметах, дапускае таксама абразы ў адрас беларусаў, выкарыстоўваючы вульгарныя звароты і нецэнзурную лексіку, называючы некаторых грамадзян Беларусі "недобелорусамі", краіну "белорашкой", фатаграфуецца на фоне надпісу "Смерть бандерлогам"», — піша Наталля Бордак.

kalina_2_logo_1.jpg

Фота з афіцыйнага сайту Віктара Каліны

На яе думку, тое, што пры гэтым Віктар Каліна працягвае гастролі па Беларусі, — ганьба і здзек з жыхароў незалежнай і суверэннай краіны. 
Таксама, са спасылкай на тэлеканал Белсат, мастачка звяртае ўвагу, што спявак два гады адседзеў у калоніі ў Наваполацку за махлярства.
Наталля Бордак патрабуе спыніць і не дапусціць у будучыні канцэртную дзейнасць Віктара Каліны на Нясвіжскай зямлі.