У Нью-Ёрку з'явіліся бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага
Бюсты нацыянальным героям Беларусі былі адлітыя паводле праекта скульптара Геніка Лойкі.
![276315430_1321396378378864_4154783601427147306_n.jpg 276315430_1321396378378864_4154783601427147306_n.jpg](/img/v1/images/276315430_1321396378378864_4154783601427147306_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
26 красавіка каля будынку Святога Кірылы Тураўскага на 401 Атлантык-Авеню ў Брукліне адбылася ўрачыстая імпрэза — адкрыццё бюстаў вялікім беларускім змагарам.
Бюсты нацыянальнага героя Беларусі, ЗША і Польшчы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі і нацыянальнага героя Беларусі — Кастуся Каліноўскага ўпрыгожваюць цяпер Бруклін.
![277250945_1321396315045537_109664491474223602_n.jpg 277250945_1321396315045537_109664491474223602_n.jpg](/img/v1/images/277250945_1321396315045537_109664491474223602_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![276151927_1321396441712191_1922214967788798905_n.jpg 276151927_1321396441712191_1922214967788798905_n.jpg](/img/v1/images/276151927_1321396441712191_1922214967788798905_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка браў актыўны ўдзел у вайне за незалежнасць ЗША (1775–1783 гады). Па вяртанні на Радзіму ўзначаліў вызвольнае паўстанне народаў Рэчы Паспалітай супраць акупацыі іх родных зямель імперскай Расіяй (1794 год).
Кастусь Каліноўскі працягнуў справу Касцюшкі і ўзначаліў вызвольнае паўстанне супраць імперскай Расіі 1863–1864 гадоў.
![277007310_1321396648378837_2400233661581711840_n.jpg 277007310_1321396648378837_2400233661581711840_n.jpg](/img/v1/images/277007310_1321396648378837_2400233661581711840_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![277175033_1321396331712202_2371270848239048971_n.jpg 277175033_1321396331712202_2371270848239048971_n.jpg](/img/v1/images/277175033_1321396331712202_2371270848239048971_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праект устаноўкі бюстаў быў рэалізаваны дзеля падтрымкі змагання беларускага народа супраць антынароднага прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі.
Нашы нацыянальныя героі змагаліся за незалежнасць Беларусі, Амерыкі, а таксама Польшчы і Літвы, з якімі Беларусь мела супольную гісторыю. Іх асобы і сёння аб’ядноўваюць народы гэтых краінаў у супрацьстаянні прамаскоўскаму рэжыму Лукашэнкі і агрэсіўнай палітыцы Расіі.
Бюсты былі адлітыя ва Украіне паводле праекта беларускага скульптара Геніка Лойкі.
Паводле www.facebook.com