У Новай Баравой невядомыя трэціруюць дзяцей

Пра гэта напісала жыхарка бунтарскага раёна.

photo_2021_01_21_13_29_53.jpg

«Прашу асвятліць жэсць, якая дзеецца ў Новай Баравой апошнія тыдні. Мы ўжо прывыклі да амаль кругласутачнага дазору нашага раёна так званымі праваахоўнікамі. Але да таго, што яны дазволяць кашмарыць нашых дзяцей, мы не былі гатовыя.
Учора да майго дзіцяці ў госці ішла сяброўка, каб разам рабіць урокі. Зайшоўшы ў пад'езд, яна сутыкнулася з двума мужчынамі ў цывільным. Яны яе спынілі і сталі дапытваць: што яна тут робіць, куды ідзе? Дзяўчынка спалохалася і адказала, што не жыве тут, а ідзе да сяброўкі. Падчас гэтай размовы яна зайшла ў ліфт і націснула кнопку патрэбнага паверха, але мужчыны не давалі дзверы ліфта зачыніцца (на відэа бачна ў адлюстраванні на шкле, што дзверы ліфта тройчы зачыняюцца напалову, але тут жа адкрываюцца). Гэта вельмі яе напалохала. У выніку мужчыны сказалі: «дзяўчынка, ідзі пешшу». І яна пабегла па лесвіцы ў нашу кватэру. Прыбегшы, адразу ж распавяла гэтую гісторыю, вельмі хвалюючыся».