У офіс «Камсамольскай праўды» прыйшоў дзяржкантроль

У ЗАТ «БелКП-ПРЕСС», кампанію, якая з'яўляецца выдаўцом «Камсамольскай праўды ў Беларусі» прыйшоў з праверкай Камітэт дзяржкантролю.

67786677.jpg

Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіла Наталля Галезнік, генеральны дырэктар ЗАТ «БелКП-ПРЕСС».
 Гэта сумесная праверка Дзяржкантролю і падатковай — прыйшло 6 чалавек. Пазапланавая, прычын нам не патлумачылі, — сказала Наталля Аляксандраўна.
Зараз правяраючыя правяраюць серверы, праглядаюць службовыя кампутары адміністрацыі. Тэхніку ў рэдакцыі «Камсамольскай праўды ў Беларусі» пакуль не правяраюць, кампанія працягвае працаваць.
Прадстаўнікі КДК паведамілі, што праверка будзе доўжыцца да 6 кастрычніка.
Нагадаем, у беларускім Доме друку не надрукавалі чатыры апошнія нумары «Камсамолкі», прысвечаныя паслявыбарчым пратэстам, таму іх давялося друкаваць у Расіі. Аднак цяпер іх не прымаюць кіёскі «Белсаюздруку» для распаўсюду.