У Оршы каналізацыйны калектар прарвала ў Дняпро
24 снежня ў Оршы прарвала каналізацыйны калектар, і ў Дняпро трапілі сцёкавыя воды, паведамляе «Еўрарадыё»
У Оршы каналізацыйны калектар прарвала ў Дняпро / БЕЛТА
Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра аварыю ў 15:30. Быў пашкоджаны жалезабетонны гаспадарча-бытавы каналізацыйны калектар (дыяметр 1000 мм, глыбіня залягання 4 метры) па вуліцы Флёрава, 11а.
Адноўлены калектар быў праз пяць гадзінаў — у 20:30.
Работнікі Аршанскай гарадской і раённай інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абследавалі акваторыю ракі. Яны не выявілі бачных забруджванняў паверхні вады і мору рыбы. Вынікі аналізу пробаў вады будуць вядомыя 29 снежня.
Жыхарам Оршы ваду не перакрывалі.