У падземным пераходзе каля плошчы Перамогі быў патоп (відэа)
У падземным пераходзе ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску ў суботу быў патоп. Гэта заўважылі мінчане і даслалі відэа.

Патоп бачылі каля 14.50 у падземным пераходзе пад плошчай
Перамогі, бліжэй да выхаду на вуліцу Кісялёва (да крамы «шчодры»), адзначае TUT.BY.
«Жорстка льецца вада са столі, цячэ па сценах, на
падлозе лужына вялікая», — пісалі відавочцы.
Па словах мbнчукоў, вада сцякала у тым ліку па правадах на
сценах падземнага пераходу.
Нагадаем, у 2020-м годзе саму плошчу Перамогі
рэканструявалі, тады абнавілі рытуальную пляцоўку пад абеліскам.
Відэа можна паглядзець па спасылцы.