Пратэст здзьмуўся? У суботу ў Мінску амапаўцы затрымалі 10 чалавек
Пра затрыманні паведаміла міліцыя Мінска.

На вуліцы Мірашнічэнка — пецярых жанчын 25-40 гадоў за ўлёткі. Трое з іх раней затрымліваліся за ўдзел у маршах.
Яшчэ пяць чалавек затрымалі насупраць будынка адміністрацыі
Цэнтральнага раёна Мінска, якое яны пікетавалі. Чацвёра з Маскоўскага раёна
сталіцы, пяты прыехаў на акцыю з Дзяржынскага раёна, раней ён затрымліваўся за
ўдзел у Маршы.
Усіх адвезлі ў РУУС Мінска.
Паводле «НН».