У Мінску затрымалі мастачку Лізавету Ганчарову
Пра гэта паведаміў «Беларускі фонд культурнай салідарнасці».

Сёння ў Мінску была затрымана 22-гадовая мастачка Лізавета Ганчарова. Паведамляюць, што Лізавету затрымалі разам з бацькам.
Падрабязнасцей здарэння пакуль няма.