У Палескім радыяцыйным запаведніку на мяжы з Украінай хочуць працерабіць шырачэзныя прасекі
Афіцыйна заяўленая прычына работ — зніжэнне рызык звязаных з радыеактыўнымі элементамі.
Беларускія ўлады за грошы «Саюзнай дзяржавы» хочуць пакрыць Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік сеткай прасек, паведамляе выданне «Ф-к». Аб'яўлены тэндар прадугледжвае высяканне дрэў для арганізацыі 104 кіламетраў прасек шырынёй па 100 метраў да канца 2022 года.
Кошт работ акрэслены ў 680 000 долараў. Афіцыйна заяўленая прычына работ — «зніжэнне рызык трансгранічных пераносаў радыеактыўных элементаў пры надзвычайных сітуацыях на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы і павышэнне аператыўнасці пры іх ліквідацыі».