У палескую вёску прыйшлі тры рысі — жыхарам сказалі, што яны самі сыдуць
Трох асобін рысі заўважылі ў вёсцы Ласіцк, паведамляе Пінскі райвыканкам у сваім акаўнце ў сацсетках.
Жывёлін бачылі рыбакі на рацэ Стыр, а таксама кіроўцы аўтамабіляў. Рысі падыходзяць да дарогі, людзей не баяцца, а вось мясцовыя скардзяцца, што ў іх сталі знікаць куры з куратніка.
Вяскоўцы
звярталіся ў прыродаахоўныя арганізацыі з пытаннем, што ім рабіць.
«Прыязджалі,
папрасілі людзей не турбаваць дзікіх жывёл. Рысі быццам бы з гадавальніка, іх
выпусцілі на волю, людзей яны ведаюць, не баяцца, падрастуць і сыдуць далей з
нашых вачэй», — распавяла кіраўніца спраў Ласіцкага сельвыканкама Тамара
Мішковіч.
Нагадаем, вясной у Ласіцк прыйшоў шалёны воўк. Ён пакусаў трох жанчын і хатніх жывёл.
Паводле Zerkalo.io.