У пасольстве Літвы ў Мінску — чарга на візы на 10 тысяч чалавек

І не кожны ахвочы ў чаргу на візы можа трапіць — туды ўключаюць далёка не ўсіх.

emb3412.jpg

У пасольстве Літвы ў Мінску ўтварылася чарга з 10 тысяч чалавек, якія падалі дакументы на візу для пераезду ў гэтую краіну.

Пра гэта паведаміў віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эгідзіюс Мейлунас.  10 тысяч чалавек — гэта толькі тыя, хто трапіў у прыярытэтны спіс ад Мінэканомікі Літвы. Туды могуць трапіць дэфіцытныя ў краіне работнікі, у тым ліку — ІТ-спецыялісты.

Эгідыюс Мейлунас сказаў, што чарга не можа хутка скараціцца. Каб аформіць візы тым, хто трапіў у прыярытэтную чаргу, спатрэбіцца каля трох тыдняў. І гэта ў найлепшым выпадку.

"Гэта ў ідэальным выпадку. Калі будзе прынята рашэнне стварыць яшчэ адну чаргу для кіроўцаў, прама кажу, прыйдзецца тых 10 000 прыбраць убок і займацца кіроўцамі. Пакуль да 20 красавіка ў нас на парадку дня кіроўцаў няма, проста фізічна немагчыма будзе гэта ажыццявіць", — сказаў прадстаўнік літоўскага МЗС Аўдрус Бендзінскас.

Цяпер у мінскім пасольстве цяпер застаўся толькі адзін дыпламат, большая частка дыпламатаў была высланая з Беларусі яшчэ ў канцы мінулага года. Так што хутка аформіць візы ніяк не атрымаецца.