У Печах зноў загінуў вайсковец
Мінабароны паведаміла, што ў Печах загінуў вайсковец — інструктар па ваджэнні.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__19__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
Міністэрства абароны паведаміла пра гібель вайскоўца ў навучальным цэнтры ў Печах. Прычынай называюць парушэнне правілаў эксплуатацыі тэхнікі.
«Падчас правядзення планавых заняткаў у 72-м гвардзейскім аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у выніку парушэння правілаў эксплуатацыі тэхнікі вайсковец, інструктар па ваджэнні, атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём», — паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Цяпер ведамства разам з прадстаўнікамі праваахоўных органаў праводзяць праверку, каб высветліць прычыны і акалічнасці здарэння.
Міністэрства абароны выказала спачуванні родным і блізкім загінулага.
У навучальным цэнтры ў Печах інцыдэнты з гібеллю салдат адбываюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Але адной з самых рэзанансных падзей стала смерць салдата Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка 2017 года.
![«Са «справы Коржыча» Мінабароны зрабіла выснову, што трэба лепш хаваць факты» «Са «справы Коржыча» Мінабароны зрабіла выснову, што трэба лепш хаваць факты»](/img/v1/images/alesin1.gif?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
![«Яны забрахаліся, прабачце»: у Мінску зноў ідзе суд па «справе Коржыча» «Яны забрахаліся, прабачце»: у Мінску зноў ідзе суд па «справе Коржыча»](/img/v1/images/korz_0904_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)