У Пінску затрымалі сына вядомай праваабаронцы. Зараз ён у ізалятары
Раніцай 7 жніўня ў Пінску затрыманы Кірыл Іваноў, затрыманне праводзіў участковы Яўген Атока. Кірыла абвінавацілі ў тым, што ён нібыта пісаў пагрозы ў «экстрэмісцкіх чатах», паведамляе «Вясна».

Раней хлопца затрымлівалі ў жніўні 2020. Тады ён атрымаў 10
сутак арышту.
Кірыл Іваноў — адзін з трох дзяцей вядомай праваабаронцы Веранікі
Івановай. Яна дапамагала фігурантам «Пінскай справы».
У самой Веранікі адбыўся вобшук яшчэ ў лютым.