У Празе прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю
У Празе 7 лютага прайшла акцыя салідарнасці з беларускім народам. На яе выйшла каля 180 чалавек. Менавіта столькі (182 дні) прайшло ад 9 жніўня 2020 года, калі значная большасць беларусаў сказала «не» Лукашэнку.

На Старамесцкай плошчы луналі нашыя сцягі і грала нашая музыка. Прысутныя пайменна ўзгадалі ўсіх палітычных зняволеных. Пажадалі ім хутчэйшага вызвалення.

Акцыя скончылася хвілінай маўчання па зніклых без звестак і па забітых.

Паводле Аўгена Сідорыка, Прага