У расследаванні забойства Шарамета адназначна ёсць прагрэс
Рэзананснае забойства журналіста Паўла Шарамета расследуюць чатыры групы — пра гэта распавёў першы намеснік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны Вадзім Траян.
Паліцыя дамаглася прагрэсу ў расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета, але не раскрывае дэталяў, паколькі гэта можа нашкодзіць следству. Аднак абяцае у хуткім часе аб'явіць вынікі расследавання забойства Шараметам. Над справай працуе група з 50 чалавек, у тым ліку эксперты з ФБР.
Пра гэта заявіў Вадзім Траян у інтэрв'ю "Укрінфарм". Прапануем урывак з размовы першага намесніка кіраўніка Нацыянальнай паліцыі з украінскім выданнем.
— Раскажыце, як сёння вядзецца расследаванне рэзананснага забойства журналіста Паўла Шарамета?
— Забойства Шарамета расследуецца чатырма групамі. Ёсць асноўная група, якая ведае ўсе нюансы, і ёсць групы, якія працуюць у вузкіх накірункаў. Адна група працуе з выбухоўкай, другая — са сведкамі, трэцяя — па відэа, а чацвёртая — па распрацоўках. Асноўная група займаецца апытаннем сведак.
— Ужо скончылі апытваць сведак?
— Скажам так, іх з'яўляецца ўсё больш. Мы капаем не толькі па таму дню, але на працягу многіх дзён, і ў нас паўстае шмат дадатковай інфармацыі. Калі мы зразумеем, што ў нас тупік, мы пра гэта абвесцім. Але пакуль у нас ёсць прагрэс, мы нічога не будзем казаць, бо гэта можа нашкодзіць следству.
— Дык прагрэс ёсць?
— Так, адназначна.
— А ў чым наогул палягае складанасць раскрыцця заказных злачынстваў?
— Складанасць раскрыцця любых заказных злачынстваў заключаецца ў тым, што яны плануюцца: і як усё будзе адбывацца, і адыход, і хто выканаўца, і хто арганізатар, і хто заказчык — гэта значыць, размяркоўваюцца ролі. Гэтыя злачынствы не адбываюцца спантанна, яны разавыя, і кожнае з іх унікальнае.
Самае складанае — зразумець матыў забойства. Калі не ведаеш, які матыў, не ведаеш, куды "капаць", атрымліваецца занадта шмат версій, і ўсё трэба адпрацаваць.
Нагадаем, Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў Кіеве ў выніку выбуху машыны, якая належыла сузаснавальніцы "Украінскай праўды" і яго грамадзянскай жонцы Алёне Прытула.
22 ліпеня генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка паведаміў, што забойца Шарамета быў не адзін, а выбухоўку, як мяркуецца, заклалі некалькі чалавек, нагадвае gordonua.com. Асноўным матывам забойства ён назваў прафесійную дзейнасць журналіста.