У рэактары першага энергаблока БелАЭС запушчана першая ланцуговая рэакцыя

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі. Рэактарная ўстаноўка выведзена на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці (менш за 1% ад намінальнай магутнасці). Такім чынам пакладзены пачатак жыццёвага цыклу рэактара.

img_3263_novyj_razmer_e1570082593501.jpg

У Мінэнерга пішуць: «у бліжэйшы час на першым энергаблоку правядуць комплекс даследаванняў, якія дазволяць пацвердзіць надзейнасць усёй сістэмы ядзерна-фізічнага кантролю і ядзернай бяспекі рэактарнай устаноўкі. Наступным этапам стане энергетычны пуск першага энергаблока з уключэннем у энергасістэму краіны».
Паводле t.me/tutby_official