У Рэчыцы часткова паралізаваны мужчына выкінуўся з 9-га паверха

55-гадовы жыхар Рэчыцы, які нядаўна перанёс інсульт, што прывёў да паралізацыі аднаго боку цела, знаходзіўся дома на бальнічным пасля курсу лячэння ў медустанове. Ён устаў, паснедаў, прыбраў усё за сабой, выйшаў на балкон і кінуўся ўніз. Пры падзенні з вялікай вышыні атрымаў цяжкія траўмы і памёр на месцы.

adchaj.jpg


— Мужчына пакінуў перадсмяротную запіску пра тое, што не хоча нікога абцяжарваць клопатам аб сабе, — распавёў намеснік начальніка Рэчыцкага РАУС Андрэй Сёмкаў, — пасля хваробы ён неаднаразова казаў пра тое, што не хоча жыць цяжкім інвалідам. Жанчына, з якой пражываў рэчычанін, а таксама яго іншыя блізкія і знаёмыя, стараліся ўсяляк яго падтрымаць, усяліць веру, што жыццё працягваецца, і хвароба адступіць, але мужчына, калі зыходзіць з учынку, быў непахісны.
У момант трагедыі яго грамадзянская жонка знаходзілася на працы. У яго засталіся дарослыя дзеці. Да трагедыі ён працаваў на адным з прадпрыемстваў горада.