У сацсетках прапанавалі правесці парад Перамогі 2020 года онлайн, на базе World of Tanks.
Такім чынам і ад каронавіруса можна засцерагчыся, і парад паглядзяць ва ўсім свеце.
З плюсаў, якія згадваюць у посце і каментарах у Facebook і Instagram:
- Тэхніка не сапсуе асфальт і яго не прыйдзецца зноў мяняць,
- Дзяржава не будзе траціцца на шэсце, падрыхтоўку, паліва, касцюмы і салют. Гэтыя грошы можна будзе перадаць на падтрымку медыкаў.
- Бяспечна — ніхто не заразіцца каронавірусам у натоўпе падчас масавых гулянняў, калі гулянняў не будзе.
- Парад ўбачаць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце — усе гульцы World of Tanks,
- Інавацыйна — онлайн-парад для ІТ-краіны.
Аўтар ідэі — Ягор Касцючэнка.
Wargaming ідэю ніяк не пракаментавалі.
Паводле dev.by