У Салігорску, дзе «Шахцёр» не змог перамагчы БАТЭ, гледачы скандзіравалі «Жыве Беларусь!»
За два туры да сканчэння футбольнага першынства Беларусі сітуацыя ў вярху табліцы абсалютна непрадказальная
Сёння адбыліся важныя матчы 28-га тура чэмпіяната Беларусі. У Салігорску сустракаліся мясцовы «Шахцёр» і барысаўскі БАТЭ. Гэтую гульню называлі датэрміновым фіналам першынства, аднак сапернікі засталіся пры сваіх — 1:1. Галы на рахунку Паўла Няхайчыка (26-я хвіліна, БАТЭ) і Рамана Бягунова (86-я, з пенальці).
Тым часам гродненскі лёгка перамог у гасцях «Смалявічы» — 4:1. А самай гарачай аказалася гульня ў Брэсце, дзе жодзінскае «Тарпеда» даволі нечакана атрымала вікторыю над дзеючым чэмпіёнам «Дынама».
Да фініша тым часам застаецца ўсяго два туры. БАТЭ працягвае ісці першым — 54 ачкі. За ім у табліцы паслядоўна знаходзяцца «Шахцёр» — 52 ачкі, «Нёман», «Тарпеда»-БелАЗ — па 50, брэсцкае «Дынама» — 48.
Адзначым, што падчас матча ў Салігорску заўзятары скандзіравалі «Жыве Беларусь!»
Крыніца — тэлеграм-канал «Баста».