У Саўт-Рыверы ўшанавалі Слуцкі збройны чын ды выказаліся супраць «інтэграцыі»
8 снежня ў Беларуска-амерыканскім цэнтры ў Саўт-Рыверы адбылося ўшанаванне памяці паўстанцаў Слуцкага збройнага чыну 1920 года.
![78903736_742427542942420_3493724392263778304_o.jpg 78903736_742427542942420_3493724392263778304_o.jpg](/img/v1/images/78903736_742427542942420_3493724392263778304_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Саўт-Рыверы, што з’яўляецца адным з
цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША, ушанавалі памяці паўстанцаў Слуцкага
збройнага чыну 1920 года.
Адбылося адкрыццё Алеі Змагарам за Вольную Беларусь.
![78417186_742428189609022_7841902158353006592_o.jpg 78417186_742428189609022_7841902158353006592_o.jpg](/img/v1/images/78417186_742428189609022_7841902158353006592_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![69878437_742427406275767_8034825337600737280_o.jpg 69878437_742427406275767_8034825337600737280_o.jpg](/img/v1/images/69878437_742427406275767_8034825337600737280_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![78037995_742427902942384_8802145696279953408_o.jpg 78037995_742427902942384_8802145696279953408_o.jpg](/img/v1/images/78037995_742427902942384_8802145696279953408_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы правялі таксама мітынг-пратэст супраць падпісання
інтэграцыйных пагадненняў паміж Беларуссю і Расіяй.
На мітынгу было адзначана, што, на жаль, цяпер грамадзянская супольнасць у Беларусі пазбаўленая магчымасці ўплываць на працэс падрыхтоўкі і падпісання засакрэчаных дакументаў па ,”пашырэнні інтэграцыі’’ паміж Беларуссю і Расіяй:
“Мы, беларусы Амерыкі, лічым сваім абавязкам данесці да міжнароднай супольнасці факт заключэння нелегітымнай уладай у Беларусі дамоваў з Расіяй, якія наўпрост пагражаюць Беларусі стратай суверэнітэту. Слава Айчыне! Жыве Беларусь!”
З канца 19 стагоддзя славянскае насельніцтва беларускіх зямель пачало эмігрыраваць пераважна ў Саўт-Рывер. Найбольшы прырост беларускага насельніцтва горад атрымаў у 1950-х гадах, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.
![79310216_742428246275683_1103881872963796992_o.jpg 79310216_742428246275683_1103881872963796992_o.jpg](/img/v1/images/79310216_742428246275683_1103881872963796992_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)