У Сеціва трапілі персанальныя даныя кліентаў «Белгазпрамбанка» і інтэрнэт-крамы
У Сеціве ў адкрытым доступе з’явіліся даныя больш за 40 тысяч кліентаў «Белгазпрамбанка» і 85 тысяч кліентаў інтэрнэт-крамы nlstar.by.
![Фота з сайта Нацыянальнага цэнтру абароны персанальных даных Беларусі. Фота з сайта Нацыянальнага цэнтру абароны персанальных даных Беларусі.](/img/v1/images/videonabljudenie39.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта Нацыянальнага цэнтру абароны персанальных даных Беларусі.
Хакеры выклалі ў адкрыты доступ дадзеныя 41,9 тысяч кліентаў «Белгазпрамбанка», а таксама крамы «НЛ Белинтрейд» (https://nlstar.by). Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага цэнтру абароны персанальных даных Беларусі.
У сеціве раскрылі імёны, прозвішчы, даты нараджэння, адрасы і нумары тэлефонаў, а таксама спасылкі на профілі ў сацсетках кліентаў. Частка даных зашыфраваная (захешыраваная).
Ад уцечкі пацярпелі таксама 85 тысяч кліентаў інтэрнэт-крамы nlstar.by, у сетцы аказаўся дамп базы, які змяшчае іх прозвішчы, імя, дату нараджэння, нумары тэлефонаў, серыю і нумар пашпарта, горад, e-mail.
Цяпер Цэнтр абароны персанальных даных праводзіць праверкі па гэтай нагоды. Кліентам інтэрнэт-крамы і банка рэкамендуюць змяніць лагіны і паролі ад акаўнтаў адпаведных рэсурсаў, а менавіта: https://nlstar.by, https://belgazprombank.by