У Слуцку актывісты правялі акцыю «Урок гісторыі»

У Слуцку 1 верасня актывісты грамадскага руху «Дзея» правялі акцыю-шэсце «Урок гісторыі» з нагоды гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел шэсць чалавек.

sluck11_2.jpg

 Актывісты сабраліся каля 12 гадзіны. Яны трымалі ў руках партрэты герояў Слуцкага збройнага чыну і плакат з надпісам “Не дапусцім, каб Беларусь уцягнулі ў чужыя войны”. 

Праз 15 хвілін удзельнікі рушылі ў бок цэнтру горада.

sluck1111.jpg

У палову першай гадзіны актывісты спыніліся каля краязнаўчага музею і наклеілі партрэты ўдзельнікаў  Слуцкага збройнага чыну на плот. Гэты момант на камеру здымал невядомы чалавек у цывільным.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў бачылі ўдзельнікаў шэсця, аднак ніякіх дзеянняў не прадпрымалі.

Акцыя скончылася ў 12.40

spring96.org