У Слуцку затрымана карэспандэнтка НЧ Зінаіда Цімошак. Абноўлена

Увечары 4 жніўня стала вядома, што падчас хапуну ў Слуцку была затрымана журналістка "Новага Часу" Зінаіда Цімошак, якая асвятляла падзеі.

Зінаіда Цімошак, архіўнае фота

Зінаіда Цімошак, архіўнае фота


Зінаіда Цімошак паспела паведаміць пра свае затрыманне і пра тое, што яе збіраюцца "кінуць на суткі". Без лекаў (таблетак і абязвольваючых прэпаратаў), у якіх наша калега мае жыццёвую неабоходнасць праз цяжкую невылечную хваробу.
Апошняе, што вядома, — Зінаіда збіралася напісаць заяву, каб яе адпусцілі дадому да суда, які мусіць адбыцца заўтра, 5 жніўня, у 9:30.
Абноўлена: Зінаіда Цімошак напісала хадайніцтва, што ў зняволенні не будзе магчымасці забяспечыць для яе належныя ўмовы ўтрымання з улікам фізічнага стану, а гэта будзе прыраўнена да катаванняў. У выніку Зінаіду адпусцілі да суда. 
Нагадаем, 4 жніўня ў Слуцку планавалася сустрэча з выбаршчыкамі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Мерапрыемства было фактычна сарваная ўладамі, нягледзячы на гэта, сабралося некалькі сотняў чалавек. У выніку акцыя завершылася хапуном з удзелам мінскага АМАПу.
Фотарэпартаж Зінаіды Цімошак глядзіце тут: