У Светлагорску закрылі пункты вакцынацыі, таму што ніхто не хацеў прышчапляцца

Як піша мясцовае выданне «Светлагорскія навіны», праз адсутнасць жадаючых зрабіць прышчэпку закрылі выязныя пункты вакцынацыі ў гандлёвых цэнтрах «Бярозкі» і «Шацілкі».

photo_2021_10_20_18_47_06.jpg


Прышчэпачныя пункты ў Светлагорску працавалі па буднях з 16.00 да 19.00, а ў выхадныя — з 11.00 да 14.00.
Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы распавяла, што ў прывівачны пункт у ГЦ «Шацілкі» у апошні час практычна не звярталіся. Напрыклад, у адзін з дзён за тры гадзіны прышчапіліся тры чалавекі. Медык адзначыла, што ў паліклініцы за гэты час лекар мог бы прыняць да 30 пацыентаў. Таму было прынята такое рашэнне.
Зараз у Светлагорску зрабіць прышчэпкі ад каронавіруса і ад грыпу можна ў прышчэпачных пунктах, у цэнтральнай раённай паліклініцы і паліклініцы №2.