У свой юбілей арцыбіскуп Кандрусевіч будзе цэлебраваць Імшу ў мінскай архікатэдры

3 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе адзначаць сваё 75-годдзе.

Фота Віталія Палінеўскага

Фота Віталія Палінеўскага

У сваім звароце арцыбіскуп запрашае вернікаў узяць удзел у гэтых цэлебрацыях.
«Час няўмольна ідзе наперад, і 3 студзеня 2021 г., калі Бог дазволіць, буду адзначаць юбілей 75-годдзя. Знаходзячыся за мяжой чатыры месяцы і не будучы ўпэўнены ў тым, калі вярнуся, загадзя не планаваў адмысловых урачыстасцяў. Свае карэктывы ў арганізацыю і правядзенне рэлігійных мерапрыемстваў уносіць таксама і пандэмія каранавірусу.
У сувязі з гэтым юбілейныя ўрачыстасці пераносяцца на пазнейшы і больш прыдатны час, аб чым будзе паведамлена дадаткова.
 Аднак 3 студзеня ў мінскай катэдры буду цэлебраваць дзве святыя Імшы ў 11.30 і ў 13.00, каб падзякаваць Богу за пражыты час і тыя шматлікія ласкі, якімі Ён мяне адорвае.
Сардэчна запрашаю на гэтыя набажэнствы вернікаў. Тых, хто не зможа, прашу аб малітве ў сваіх касцёлах і дамах». 
Паводле catholic.by