У шклоўскай ПК-17 мерзнуць зняволеныя — адключана ацяпленне
Тэмпература паветра ў Шклове ноччу апускаецца да +2 градусаў, а днём не перавышае +15. Тым не менш, менавіта ў гэты перыяд адміністрацыя папраўчай установы вырашыла пачаць замену труб, паведамляюць праваабаронцы.
![Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/img_0629_2_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Практычна ўсе вязні на тэлефонных званках скардзяцца сваякам на холад. Пераахаладжэнне пагражае вострымі рэспіраторнымі захворваннямі. Акрамя таго, у краіне пагаршаецца сітуацыя з Covid-19. На гэтым фоне па калоніях ужо прайшла чутка аб новай магчымай адмене кароткатэрміновых і доўгатэрміновых спатканняў, бо колькасць выпадкаў каронавіруса наблізілася да 2000 у суткі.
Нядаўна ў шклоўскую ПК-17 быў этапаваны Павел Севярынец.
У траўні ў гэтай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак.