У Тарайкоўскага стралялі двойчы (відэа)

Забойства дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага на Пушкінскай у Мінску трапіла на відэа, знятае з боку кінатэатра "Аўрора". Ролік перадалі ў рэдакцыю Еўрарадыё толькі цяпер.


На відэа бачна, што ў Тарайкоўскага ў руках нічога няма, хаця міліцыя сцвярджае, што ён загінуў ад выбуху невядомай прылады, якую хацеў кінуць у бок сілавікоў.
Галоўнае, што мы ўбачылі на гэтым роліку: другі стрэл у бок Аляксандра Тарайкоўскага. Страляе сілавік, які стаіць злева ад яго. Пасля гэтага стрэлу Тарайкоўскі, на майцы якога ўжо бачнае вялікае пятно крыві, падае.
У нашым роліку момант паўтараецца двойчы. Першы раз — так, як гэта было знята. Другі — з павелічэннем і запаволеннем.
Наколькі вядома Еўрарадыё, крымінальная справа па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага падчас масавых пратэстаў у Мінску дагэтуль не распачатая.