
У трох абласцях Беларусі цалкам знялі забарону на наведванне лясоў
- Грамадства
- 30-06-2019
У трох абласцях Беларусі цалкам знялі забарону на наведванне лясоў — гэта Гродзенская, Віцебская і Магілёўская вобласці. Там лясы адкрытыя ва ўсіх раёнах, паведамляе Еўрарадыё

Пры гэтым на Брэстчыне пажарная небяспека застаецца высокай і там наадварот лясы закрытыя паўсюль, за выключэннем Столінскага раёна.
Абмежаванні дзейнічаюць і на Гомельшчыне: забаронена наведваць лясы ў Жыткавіцкім, Ельскім, Нараўлянскім, Хойніцкім, Брагінскім і Лоеўскім раёнах.
Таксама шэраг раёнаў трапілі пад забарону на Міншчыне: Валожынскі, Стоўбцаўскі, Барысаўскі, Крупскі, Чэрвенскі, Пухавіцкі, Уздзенскі, Старадарожскі, Любанскі.
Усяго ў Беларусі застаецца 30 раёнаў, дзе наведваць лясы забаронена.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: