У Францыі спякота пабіла гістарычны рэкорд
Анамальная спякота накрыла Еўропу. У мястэчку Карпентрас на поўдні Францыі каля 14.00 гадзін па мясцовым часе тэмпература дасягнула +44,3 градуса Цэльсія.

У Францыі спякота пабіла гістарычны рэкорд,
дасягнуўшы +44,3 градуса Цэльсія 28 чэрвеня, паведамляе “Le Parisien” са
спасылкай на Метэаслужба Францыі.
Тэмпературны рэкорд быў зафіксаваны ў мястэчку Карпентрас на поўдні краіны каля 14.00 гадзін па мясцовым часе. З-за анамальнай спякоты чатыры тысячы французскіх школ зачыненыя.
Папярэдні рэкорд быў усталяваны больш за 15 гадоў таму, 12 жніўня 2003 года. Тэмпература +44,1 градуса была зафіксавана ў камуне Сен-Крыстоль, размешчанай на поўнач ад Блакітнага Берага.
Адзначым, што паводле дадзеных Сусветнай метэаралагічнай арганізацыя ААН, апошнія пяць гадоў — з 2015 па 2019 год — самыя цёплыя за ўсю гісторыю назіранняў.
Паводле korrespondent.net