У tut.by з'явіўся новы ўладальнік? Заўважаная дзіўная актыўнасць вакол дамену
Сэрвіс Whois паказвае, што хтосьці нядаўна абнавіў стан дамена tut.by, на якім знаходзіўся найбуйнейшы партал Беларусі, закрыты ўладамі ў маі 2021 года. Апошнія абнаўленні зафіксаваны 27 красавіка 2023 года, а сам дамен падоўжаны да 19 мая 2024 года. Уладальнік схаваў інфармацыю пра сябе. Такім правам можа скарыстацца фізічная асоба, піша reform.by.
![tut_2_1_logo.jpg.webp tut_2_1_logo.jpg.webp](/img/v1/images/tut_2_1_logo.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дамен Tut.by усё гэтак жа зарэгістраваны праз ТАА «Надзейныя праграмы». Аднак цяпер ён не належыць ТАА «Тут Бай Медыя».
![tut.by02_320x400.jpg tut.by02_320x400.jpg](/img/v1/images/tut.by02_320x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Раней інфармацыя аб дамене выглядала так.
![tut.by04_300x179.png tut.by04_300x179.png](/img/v1/images/tut.by04_300x179.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У web.archive.org можна выявіць актыўнасць, звязаную з сайтам на дамене tut.by. Сайт практычна без перапынкаў архіваваўся са снежня 2000 года па 18 мая 2021 года. Гэта дзень, калі ўлады зладзілі пагром у офісе праекта. Затым ніякай актыўнасці не назіралася да 7 сакавіка 2023 года.
![tut.by01_768x407.jpg tut.by01_768x407.jpg](/img/v1/images/tut.by01_768x407.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сакавіку 2023 года з 7 па 15 чысло новыя ўладальнікі спрабавалі запусціць сайт на сістэме кіравання кантэнтам «Бітрыкс», а затым з'явіўся шаблон мэблевай крамы без назвы. Новы праект размяшчаўся ў дата-цэнтры «Белтэлекама».
![lkjhgvc_______.png lkjhgvc_______.png](/img/v1/images/lkjhgvc_______.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У чэрвені 2021 года саўладальнік кампаніі «ТУТ Бай медыя», які застаўся на волі, якой належаў дамен і таварны знак, Кірыл Валошын каментаваў чуткі аб перадачы дамена новым уладальнікам — нібыта там будзе створана прапагандысцкае СМІ на чале з Раманам Пратасевічам.
«На дадзены момант даменнае імя, гандлёвы знак і праграмнае забеспячэнне, натуральна, належаць кампаніі. Сваю інтэлектуальную ўласнасць ТАА «Тут Бай Медыя» не збіралася і не збіраецца аддаваць; ніякіх здзелак у дачыненні да гэтага быць не можа", — заявіў тады ён.
18 жніўня 2021 года TUT.BY унеслі ў рэспубліканскі
спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У адпаведнасьці з гэтым распаўсюд любой
прадукцыі парталу, у тым ліку лягатыпу, улады сталі лічыць адміністрацыйным
правапарушэньнем. 14 чэрвеня 2022 года рашэннем эканамічнага суда Мінска ТАА
«Тут Бай Медыя» было прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, а яго дзейнасць на
тэрыторыі Беларусі забароненая. Былі забароненыя яго сімволіка і атрыбутыка.