«У тым ліку з інфармацыяй персанальнага характару»: у Беларусі ствараюць базу шматдзетных сем'яў

У Беларусі да 1 студзеня 2020 года будзе створана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку шматдзетных сем'яў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

mnogodet_ris.jpg

Сістэма будзе ўтрымліваць інфармацыю, у тым ліку персанальнага характару, аб непаўналетніх дзецях са шматдзетных сем'яў, іх бацьках, апекунах, папячыцелях.
Забяспечваць стварэнне і функцыянаванне АІС будзе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якое і стане яе ўладальнікам. Крыніцамі інфармацыі стануць сістэмы і рэсурсы МУС, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства адукацыі.
«Стварэнне АІС дасць магчымасць удасканаліць сістэму ўліку шматдзетных сем'яў, актуалізаваць дадзеныя аб такіх сем'ях у рэжыме рэальнага часу, праводзіць на пастаяннай аснове маніторынг гэтай сацыяльнай групы насельніцтва. Усё гэта будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці работы дзяржаўных органаў са шматдзетнымі сем'ямі», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле tut.by