У Валожынскім раёне заклалі дуброву

Першыя дрэвы пасадзілі экалагічныя актывісты 12 красавіка, заклаўшы дуброву на Цудоўных пагорках у Валожынскім раёне.

Месца правядзення

Месца правядзення



Арганізатарамі акцыі сталі дабрачынны фонд UNIHELP і грамадская ініцыятыва Smart Space Farm. Яны прапанавалі ўсім ахвотным пасадзіць імянныя дубкі і такім чынам закласці новую дуброву пад вёскай Малое Запрудзьдзе.
Гасцей чакаў канцэрт, у яго межах спявачкі з гурту Shuma выканалі абрадавыя беларускія песні, адпачынак у этна-арт-прасторы «Цудоўныя Ўзгоркі» і непасрэдна пасадка дрэваў, перад якой усе павадзілі карагод – як кажуць арганізатары, поўны сакральнай сілы.
Кожнае дрэва – імянное, арганізатары абяцаюць не толькі клапаціцца аб іх, але і дасылаць гаспадарам фотаздымкі. Пасадка дубка – платная і каштуе 250 тысячаў (у гэтую суму ўваходзіць праезд, харчаванне і ўся праграма з улікам канцэртаў).
12 красавіка адбылася толькі першая пасадка дубкоў. Далучыцца да ініцыятывы можна будзе цягам месяцу: цэнтралізаваныя ад'езды будуць адбывацца кожныя выходныя 16, 23, 30 красавіка, 7 траўня. Акрамя таго, ахвотныя могуць забраць саджанец з сабой і пасадзіць у любым месцы. Агулам арганізатары разлічваюць пасадзіць на Валожыншчыне 555 дрэваў.