«У вас сумленне ёсць?» Пінчукі паскардзіліся на стан аўтобуснага прыпынку — каго пакаралі?

Пытанне бурна абмяркоўвалі ў сацыяльнай сетцы, а адказ чыноўнікаў падазрона супаў з каментарамі загадкавага інкогніта. Супадзенне?

Калаж bgmedia.site

Калаж bgmedia.site

Пост з фотаздымкамі аўтобуснага прыпынку «Камбінат хлебапрадуктаў» у Пінску з'явіўся ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» 22 красавіка, піша bgmedia.site. На здымках відаць, што на канструкцыі няма даху.

«Мясцовыя ўлады, якія катаюцца на камфартабельных аўтамабілях! Гэта прыпынак наш на хлебакамбінаце, які не хавае ні ад снегу,ні ад дажджу, ні ад сонца!!! У вас сумленне ёсць? Бо не першы дзень ён у такім стане!», — напісаў гнеўны пост адзін з карыстальнікаў.

На дадзены момант пад пастом 66 каментароў. Прычым самых розных. Звяртае на сябе ўвагу паведамленне ад нейкага Мішы Міхайлава. Ён люта абараняў мясцовых чыноўнікаў і сцвярджаў, што прыпыначны пункт знаходзіцца па-за зонай іх адказнасці.

«Дык вы задайце пытанне ўладальніку шапіка, чаму ён не рамантуе свой аб'ект. У свой час у таварыша павільён стаяў на 44 і па дамове ён адказваў за прыпынак, яго рамонт і абслугоўванне, так і гэты ўладальнік. Таму спачатку ў сутнасці пытання разбярыцеся, а потым вінаватых шукайце. <...> Гэтым пытаннем я валодаю і падкаваны ў такіх пытаннях, і не дазваляю сабе выказвацца або вінаваціць каго б там ні было не разабраўшыся ў сутнасці», — адказваў карыстальнік на абураныя каментары апанентаў.

Чакана, што якой-небудзь інфармацыі, акрамя імя і прозвішча, акаўнт Мішы Міхайлава ў сабе не утрымлівае.


Глядзіце таксама

А праз амаль два тыдні ў мясцовай пінскай газеце з'явіўся артыкул на гэтую тэму з каментарамі чыноўнікаў. Яны казалі словамі таго самага Мішы Міхайлава і сцвярджалі, што за стан прыпынку нібыта быў адказны індывідуальны прадпрымальнік — уладальнік шапіка. Аказалася, што ён арандаваў тэрыторыю разам са злашчасным прыпынкам. Калі ІП хацеў падоўжыць арэнду ў верасні мінулага года, улады яму адмовілі ў сувязі з рэканструкцыяй вуліцы Брэсцкай. Больш за тое, загадалі дэмантаваць шапік. Аднак, пінчук «зацягваў час і казаў, што шукае пакупніка».

У выніку ўладальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а з прыходам цяпла «пытанне паставілі рубам». Нажаль, версію другога боку з нагоды гэтага канфлікту мясцовая раёнка даведацца не знайшла час.

На пытанне пра лёс шматпакутнага прыпыначнага пункта паспрабавала адказаць намеснік дырэктара па добраўпарадкаванні ЖРЭУ Пінска Алёна Пілавец. Яна паведаміла, што «пытанне ўладкавання ў цяперашні час актыўна прапрацоўваецца, і запэўніла, што прыпынак без даху не застанецца — ён з'явіцца ў бліжэйшы час».

Нічога не застаецца, як назапасіцца папкорнам і чакаць, калі пытанне добраўпарадкавання прыпынку скончыць працэс актыўнай прапрацоўкі і пяройдзе ў стадыю актыўнага рамонту.