У Віцебскую вобласць прыбылі расійскія разведчыкі

Выведнае падраздзяленне з Іванаўскага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў Расіі сумесна з выведнікамі сіл спэцыяльных аперацый Беларусі 3 — 5 красавіка праводзіць сумесныя вучэнні на тэрыторыі васьмі адміністрацыйных раёнаў Віцебскай вобласці, перадае «Інтэрфакс».

e68af44a_366f_415f_80bd_560fe880868e_w1023_r1_s.jpg

Будуць праводзіцца выведна-пошукавыя дзеянні на незнаёмай мясцовасці з мэтай вызначэння найбольш бяспечных маршрутаў для вылучэння асноўных сіл і сродкаў «саюзнага дэсанту».
«Паводле задумы вучэння, выведгрупы павінны ацаніць і выявіць затопленыя і непраходныя ўчасткі мясцовасці, вызначыць асноўныя шляхі абыходу па маршруце руху войскаў, выбраць найбольш прыдатную пляцоўку прызямлення для дэсантавання парашутным спосабам дэсанту, забяспечыць прыкрыццё дэсантнікаў з зямлі», — растлумачылі ў расійскім ваенным ведамстве.
Пры выкананні навучальна-баявой задачы выведнікам трэба будзе выявіць базавыя раёны засяроджвання дыверсійных груп праціўніка, сабраць і перадаць інфармацыю пры дапамозе беспілотных лётных апаратаў «Моск» на камандны пункт кіравання.
Сумесныя вучэнні праводзяцца ў адпаведнасці з планам міжнароднай дзейнасці Мінабароны РФ на 2017 год. Актыўная фаза вучэнняў пройдзе з 3 па 5 красавіка на тэрыторыі некалькіх ваенных палігонаў Узброеных Сіл Беларусі.
Паводле svaboda.org