У Вільні пачалася канферэнцыя беларусаў свету

Сустрэча ладзіцца, каб павялічыць дапамогу беларусам унутры краіны, нагадаць свету пра сітуацыю ў Беларусі.

45345456245.jpg

Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў беларускіх суполак з больш чым 27 краінаў і 40 арганізацыяў, павекдамляе www.polskieradio.pl.
Беларуская дыяспара адыграла надзвычай важную ролю падчас пратэстаў 2020-2021 году. Беларусы свету выходзілі на вуліцы сваіх гарадоў, падтрымлівалі ініцыятывы і страйкамы, працавалі з замежнымі палітыкамі, уздымалі пытанні ў замежнай прэсе. Поруч з традыцыйнымі суполкамі з'явіліся дзясяткі арганізацый і ініцыятыў, якія сталі неад'емнай часткай беларускага дэмакратычнага руху.
Канферэнцыя беларусаў свету ў Вільні ладзіцца, каб абмеркаваць план і стратэгію перамен, праекты і кампаніі беларускай дыяспары.