У вясковай хаце журналісткі Марыі Булавінскай зладзілі вобшук без прысутнасці гаспадароў

У вясковай хаце журналісткі Марыі Булавінскай адбыўся вобшук, прычым без прысутнасці гаспадароў
Марыя Булавінская, Фота: 34Мag

Пра вобшук паведаміла Марыя Булавінская, а сама яна дазналася пра гэта ад аднавяскоўцаў.

Журналістка, гісторык і грамадская актывістка з Гомеля, Марыя Булавінская, распавяла:

У вясковай хаце, якую мы планавалі адрэстаўраваць, адбыўся вобшук. Я набыла невялікі дом у вёсцы Гомельскага раёна ў 2019 годзе. Мы планавалі яго адрэстаўраваць сваімі сіламі: замяніць вянцы, якія згнілі, аднавіць разьбяны дэкор. Паспелі зрабіць толькі падрыхтоўчыя працы.

Пра вобшук паведамілі мясцовыя жыхары.

Вобшук адбыўся на мінулым тыдні. Са словаў вяскоўцаў, прыязджалі памежнікі і міліцыянты.

Цяпер дом апячатаны звычайным скотчам. З вокнаў бачна, што ў хаце ўсё раскідана. Ніякіх афіцыйных папер пра вобшук не пакінулі. На заклееных скотчам дзвярах пячатак таксама няма. Ніякіх прыкметаў, што гэта быў афіцыйны вобшук, не бачна.

Людзі гавораць, што з дому нешта выносілі. Што менавіта, невядома.

— Да матэрыяльных рэчаў стаўлюся зараз абыякава. Шкада толькі гістарычных артэфактаў. Кажуць, што ў хаце раптам пахіліліся аканіцы, раздзяўбаныя дзверы, — распавяла Марыя Булавінская.

Паводле Прэс-службы Беларускай асацыяцыі журналістаў

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: