У выходныя чакаецца спёка — Мінлясгас забараняе наведванне лясоў

Такая сухасць, як у гэтым траўні, бывае ў Беларусі раз у 10-15 год.

Фота blisch.by

Фота blisch.by



Паводле TUT.BY, сёння, 9 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнаць, без ападкаў. Тэмпература ўдзень: да +18...24°С, а па паўднёвым захадзе Беларус +26...28°С.
У нядзелю, 10 чэрвеня, у Беларусь прыйдзе антыцыклон са Скандынаўскага паўвостраву. Ападкаў не будзе, але будзе слабы вецер і такія ж тэмпературныя паказчыкі.
У сувязі з доўгім перыядам сухога надвор'я ў лясах Беларусі захоўваецца пажарная небяспека. Як паведамляе Мінлясгас, ужо 8 чэрвеня было забаронена наведванне лясоў у Берасцейскай, Гомельскай і Гарадзенскай вабласцях Беларусі. Лясы астатніх трох вабласцёў закрытыя для наведвання часткова.
Забарона поўная — хадзіць для адпачынку нельга таксама. Уязджаць дазволена толькі на службовым транспарце. За парушэнне забароны чакае адміністрацыйная адказнасць (арт 15.29 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў). У першы раз гэта папярэджанне, а за другое парушэнне цягам году — штраф да 25 базавых велічынь (612,5 руб). У выпадку прычынення шкоды лясному фонду штраф вырастае да 50 базавых велічынь.