У выніку аварыі ў Курапатах пашкодзілі агароджу і металічны крыж
У выніку дарожна-транспартнага здарэння каля народнага мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах пашкоджаны металічны крыж, пастаўлены актывістамі, а таксама сеткавая агароджа, зробленая камунальнымі службамі, паведамляе «Свабода».
![Пашкоджаны крыж у Курапатах Пашкоджаны крыж у Курапатах](/img/v1/images/8c7633c8_6408_4c1b_970f_965083066b4f_cx0_cy14_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пашкоджаны крыж у Курапатах
Паводле ініцыятара курапацкай вахты Паўла Севярынца, ДТЗ адбылося з боку пасёлку Сонечнага, аўтамабіль з праезнай часткі вынесла проста на ахоўную зону. У выніку быў збіты крыж, паламаная агароджа і засталася баразна на ўзгорку.
Абставінаў аварыі Дзяржаўтаінспекцыя не паведамляе, легкавік пазней быў вывезены эвакуатарам. Актывісты вырашаюць, якім чынам будуць аднаўляцца пашкоджаныя элементы мемарыялу.
![Пашкоджаны крыж у Курапатах Пашкоджаны крыж у Курапатах](/img/v1/images/f374a1c0_147d_4d8c_b2b2_91750ae9b848_w1597_n_r0_st.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пашкоджаны крыж у Курапатах
Як сказаў Свабодзе адказны сакратар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі, згодна з заканадаўствам, кампенсаваць выдаткі мусіць вінаваты ў здарэнні.
Агароджа — гэта прэрагатыва Бараўлянскага лясгасу. А вось крыж фактычна патрабуе замены, бо ў аснове ён вывернуты і ў такім выглядзе вяртанне на месца не ўяўляецца магчымым.
Па словах палітыка, гэта нагода запатрабаваць ад уладаў вярнуць 24 крыжы, экспрапрыяваныя камунальнікамі пад выглядам «добраўпарадкавання» тэрыторыі.