У заканадаўства аб масавых мерапрыемствах унесены змены

У Беларусі арганізатараў масавых мерапрыемстваў абавязалі заключаць дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і службамі ЖКГ да атрымання дазволу на іх правядзенне ад выканкамаў, піша Свабода.

racyja.com

racyja.com

Раней такія дамовы заключаліся ўжо пасля атрымання дазволу.
Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў Беларусі ад 3 красавіка 2020 г. № 196, якая апублікавана 5 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
«Гэтыя змены скіраваныя хутчэй не на атрыманне дадатковых сродкаў ад арганізатараў, хаця з дакумэнта не зразумела, у які момант давядзецца плаціць за міліцыю, хуткую дапамогу і ўборку тэрыторыі. Але дакладна зразумела, што цяпер будзе складаней падаваць заяўку на правядзенне масавых акцыяў. Да гэтага для падачы заяўкі трэба было мець намер і падрыхтаваць паперу. А цяпер проста для таго, каб падаць заяўку, трэба будзе прайсьці праз некалькі бюракратычных і юрыдычных працэдураў», — каментуе новаўвядзенне намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.