У Змітра Паліенкі ў СІЗА ізноў абвастрыліся старыя хваробы
Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, паведаміў, што ў яго ізноў абвастрыліся экзема і дэрматыт.
Пра гэта Зміцер напісаў у лісце паплечніку Міколу Дзядку.
Нагадаем, што экс-палітвязню Змітру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачванне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).
Стала вядома, што расследванне крымінальнай справы актывіста анархічнага руху Змітра Паліенкі завяршылася, справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў СІЗА-1.
«Зміцер піша, што ў яго ізноў пачалася экзема і дэрматыт, – распавёў Мікола Дзядок сайту palitviazni.info. – Дадае, што не хапае інфармацыі з вонкавага свету, і, калі была спякота, у камеры не было чым дыхаць.
Паведаміў таксама, што настрой у яго дрэнны, аднак у цэлым па лісце падаецца што “баявы”. Рыхтуецца да таго, што могуць асудзіць на 6 гадоў».
«Тут цяжка з навінамі, – напісаў Зміцер Паліенка. – Тэлевізара няма, а з газет толькі праўладная “7 дзён”. Гадаю, у які лагер паеду. Па справе, на жаль, усё кепска. ГУБАЗіК добра працуе».
***
Напісаць Змітру Паліенку можна па адрасе:
Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч
вул. Валадарскага 2, СІЗА-1
220030
Мінск, Беларусь
Дапамагчы матэрыяльна можна праз яго дзяўчыну Насту:
(IBAN): BY58AKBB30140002388305210000
4255 2003 0636 7970 08\20
(Беларусбанк. VISA)
palitviazni.info