У 10 гарадах Беларусі забаранілі пікеты

Пікеты за вызваленне палітычных вязняў, прымеркаваныя да Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, улады не дазволілі.



1231.jpg

Фота PAP/Tomasz Gzell

Заяўкі на пікеты за вызваленне палітычных вязняў, якія праваабаронцы намерваліся зладзіць у Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, не задаволілі мясцовыя ўлады Наваполацку, Віцебску, Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Жодзіна, Барысава, Баранавічаў, Смаргоні ды Магілёва. 


Як паведаміў каардынатар рэгіянальных філіяў Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў, гэтыя адмовы маюць фармальныя падставы і не сталі нечаканасцю для заяўнікоў пікетаў. Адсутнасць дамоваў з праваахоўнікамі, медычнай службай і камунальнікамі на абслугоўванне пікетаў — гэтая пастаянная прычына адмоваў актывістам грамадзянскай супольнасці.
Яшчэ адна падстава для забароны пікетаў — гэта імкненне праваабаронцаў правесці акцыі на шматлюдных пляцоўках у цэнтрах гарадоў, у той час, калі выканкамы адводзяць для пікетаў месцы на ўскрайку гарадоў. 
Як заяўляюць праваабаронцы "Вясны", яны будуць абскарджваць адмовы мясцовых уладаў у правядзенні пікетаў, а таксама патрабаваць унясення зьменаў у спісы месцаў, зацверджаных для правядзення масавых мерапрыемстваў.
 

tags: Вяснапалітвязнiпікеты

www.radyjo.net