У апытанцы «СБ» большасць выказалася за ўжыванне назвы «Масковія» замест «Расія»

Прапанова некаторых дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны заканадаўча рэкамендаваць называць «Расію» «Масковіяй» была тролінгам высокага ўзроўню. Інфармацыя пра такую ініцыятыву шырока разышлася ў СМІ. Напісала пра яе і прэзідэнцкая «СБ. Беларусь сегодня"». А на сваёй старонцы ў ВК газеты размясціла і апытанку чытачоў. Расія ці Масковія?



sb_vk_rossija_6tvab.jpg

Па стане на 12.00 25 лютага ў ёй прагаласавала амаль 1500 чалавек. 77% з іх аддалі перавагу Масковіі, піша nn.by.

Да XVII ст. на беларускіх і ўкраінскіх землях Расію сапраўды называлі пераважна Масковіяй. Грэчаскую назву «Расія» маскоўскія князі пачалі культываваць ад XVI ст., разумеючы, што такая назва абгрунтоўвае іх прэтэнзіі на ўсе землі былой Кіеўскай Русі.

У беларускіх і ўкраінскіх гаворках да ХХ ст. «рускімі» называліся беларусаў і ўкраінцаў, у адрозненне ад «расейцаў», «расійцаў» ці «маскалёў», і толькі ў ХХ ст. гэтыя паняцці змяшаліся.

Тонкі тролінг украінскіх дэпутатаў-радыкалаў нагадаў пра гэтыя гістарычныя нюансы.